26 чэрвеня 2024, Серада, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бананы на елках не растуць

50
Бананы на елках не растуць

У Беларусі няма надзеі знайсці буйныя радовішчы нафты і прыроднага газу, заяўляюць навукоўцы.

Даследаванні беларускіх геолагаў сведчаць, што ў Беларусі практычна немагчыма адкрыць новыя буйныя радовішчы нафты і прыроднага газу, заявіў загадчык лабараторыі Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі доктар геолага-мінералагічных навук Анатоль Кудзельскі, паведамляе «Інтэрфакс».

«У нас заўсёды была нафта ў Гомельскай вобласці, гэта тэрыторыя Прыпяцкага прагіну. Але гэта старажытная структура, там нафта ўтварылася 300 тысяч гадоў таму, і за гэты час газы з нетраў ужо даўно зніклі, сышлі ў атмасферу. Сам разрэз негазоносны, і знайсці там газ, прыродны газ, немагчыма», - заявіў А.Кудзельскі ў чацвер на прэс-канферэнцыі ў Менску.

«У нас няма надзеі ні на вялікія радовішчы нафты, ні газу», - сказаў ён.

Між тым, у красавіку 2011 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы са штогадовым пасланнем да «парламента» і беларускага народу, заявіў, што разлічвае на тое, што ў рэспубліцы будуць выяўленыя залежы гэтай вуглевадароднай сыравіны. «Калі ў нас ёсць нафта, значыць, недзе ёсць і газ. Не можа быць, каб не было», - сказаў ён.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках