26 снежня 2024, Чацвер, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Мікалая Статкевіча не даходзяць лісты

3
Да Мікалая Статкевіча не даходзяць лісты

Замест лістоў кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч атрымлівае цыдулкі «Ліст не прайшоў цэнзуру».

Пра гэта паведаміў Леанід Гаравы, актывіст руху «За Свабоду», які лістуецца з палітвязнем.

Гаравы кажа, што атрымаў паштоўку ад Мікалая Статкевіча з паведамленнем, што мінулы ліст палітвязень не атрымаў - толькі пусты канверт з прышпіленай паперчынай «Ліст не прайшоў цэнзуру», піша ПЦ «Вясна».

«Не ведаю, як з іншымі лістамі, але гэта, як мінімум, другі выпадак знішчэння маіх лістоў да Мікалая Статкевіча. Ранні мой ліст быў знішчаны ў калоніі ў Шклове, цяпер у Магілёўскай турме. У паштоўцы Мікалай Статкевіч выказвае меркаванне, чаму ліст быў знішчаны: таму, што ў ім была напісаная праўда, якая «становіцца ўсё больш непрыемнай для тых, хто тут мяне трымае», - заявіў Гаравы.

12 студзеня ў Шклоўскай выпраўленчай калоніі адбыўся суд над Мікалаем Статкевічам. Суддзя Віталь Волкаў задаволіў перавод палітыка на турэмны рэжым як злоснага парушальніка.

14 студзеня стала вядома, што Мікалай Статкевіч этапаваны са Шклова ў выпраўленчую ўстанову «Турма № 4» у Магілёве.

Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення за арганізацыю ў Менску 19 снежня 2010 года акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках