28 снежня 2024, Субота, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Шыла: У камерах на Акрэсціна - вошы і пацукі

4
Іван Шыла: У камерах на Акрэсціна - вошы і пацукі

4 сакавіка, пасля 19 сутак зняволення ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, быў вызвалены намеснік старшыні «Маладога Фронту» Іван Шыла.

Арыштаваны напярэдадні ўручэння прэміі «Люблю Беларусь», актывіст падзяліўся сваімі ўражаннямі аб умовах утрымання, піша ПЦ «Вясна».

«Трэба адзначыць, што пэўны прагрэс ва ўмовах утрымання ў гэтым ізалятары за апошні час усё ж адбыўся, - кажа маладафронтавец. - Мне дазволілі мець спальнік, стала вадзілі на прагулкі, ажно чатыры разы схадзіў у душ. Год таму з усім гэтым былі праблемы».

Зрэшты, болей малады хлопец казаў пра праблемы. У першыя дні ўтрымання ў яго пачалася алергія. Ягоныя просьбы выклікаць «хуткую» адхіляліся. Мясцовы медык дапамагчы не мог з-за адсутнасці патрэбных лекаў.

«Лекі нават нібыта замовілі пасля маёй просьбы, але з’явіцца яны мусілі толькі ў сакавіку. Каб не бацькі, якія праз паплечнікаў з МФу перадалі мне ўсё самі, дык без шпіталявання не абышлося б, - працягавае Іван Шыла. - Але ўсё адно распухла ды патрэскалася скура на твары, рукі таксама пакрыліся ад алергіі нейкімі плямамі. Безумоўна, у нармальных санітарна-гігіенічных умовах такога ў мяне быць не можа».

Нягледзячы на магчымасць карыстацца спальнікам, тэмпературныя ўмовы адбывання пакарання былі далёкімі ад нармальных. З-за скразнякоў, вільготнасці ды перападаў тэмпературы здаровы дваццацігадовы хлопец захварэў на бранхіт, пазбавіцца ад якога турэмных умовах не дапамаглі нават антыбіётыкі.

Самым жа цяжкім уражаннем для юнака стала не абвастрэнне алергіі ды перыядычны холад і вільготнасць у камеры, а пацукі ды вошы ў ёй.

Нагадаў маладзён і пра праблемы з ліставаннем. Ніводнага ліста, тэлеграмы ды паштоўкі яму так і не перадалі. Ды і свае лісты дадому, як высветлілася, маладзёну прыходзілася дасылаць не праз адміністрацыю, а выключна праз сукамернікаў, якія перыядычна вызваляліся з-пад варты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках