25 снежня 2024, Серада, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Германіі: Каментар дыктатара гаворыць сам за сябе

25
МЗС Германіі: Каментар дыктатара гаворыць сам за сябе

Выказванне Лукашэнкі даказвае толькі ягоны дыктатарскі стыль кіравання.

Аб гэтым сёння ў Берліне заявілі прадстаўнікі ўрада Германіі, паведамляе Bloomberg (пераклад - charter97.org).

«Гэтая заява цікава толькі ў тым сэнсе, што Лукашэнка прызнаў сябе дыктатарам, пра што нямецкі ўрад казаў ужо даўно», - сказаў журналістам на брыфінгу ў Берліне Штэфан Зайберт, прэс-сакратар урада Германіі.

Прэс-сакратар МЗС Андрэас Пешке на тым жа брыфінгу заявіў, што каментары Аляксандра Лукашэнкі, «на жаль, гавораць самі за сябе».

Нагадаем, учора беларускі дыктатар зноў абразіў еўрапейскіх палітыкаў.

«Я не ведаю, якое дачыненне гэтыя палітыкі маюць да польскага народу або польскі народ да гэтых палітыкаў. Гэта наогул чужыя людзі для Польшчы. Зразумела, чыю палітыку яны сёння праводзяць. Гэтыя людзі - не палякі. Яны чужыя польскаму народу. Што тычыцца другога, не тое ружовага, не тое блакітнага, які там пра дыктатуру крычаў... Пачуўшы гэта, я падумаў: лепш быць дыктатарам, чым блакітным», - сказаў Лукашэнка пра Радаслава Сікорскага і Гіда Вестэрвеле, міністраў замежных спраў Польшчы і Германіі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках