Сяргею Каваленку адмовілі ў сустрэчы са святаром
17- 6.03.2012, 15:54

Лідзія Каваленка 6 сакавіка была на «Валадарцы» на прыёме ў намесніка начальніка турмы.
Яна дамовілася аб тым, што да сына пусцяць святара, перадае «Радыё Свабода».
Пасля гэтага Юрась Беленькі, намеснік старшыні КХП-БНФ, дамовіўся з пастарам Эрнэстам Сабіла аб тым, што той прыедзе на наступны дзень, каб сустрэцца з Сяргеем Каваленкам.
Сабіла спадзяваўся ўгаварыць Каваленку спыніць галадоўку.
Алена Каваленка і маці палітвязня аднеслі заяву аб сустрэчы Сабіла і Каваленкі ў адміністрацыю турмы. Але там ім сказалі, што не дазволяць сустрэчы, бо на гэта яшчэ патрэбны дазвол Віцебскага суда.
Сустрэча Алены Каваленка з мужам павінная пачацца ў 4 гадзіны.
Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і адзін месяц пазбаўлення волі па абвінавачванні ў парушэнні рэжыму адбывання «хатняй хіміі» за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.