26 снежня 2024, Чацвер, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце арганізавалі штаб «Народнага байкоту»

9
У Брэсце арганізавалі штаб «Народнага байкоту»

9 красавіка на чарговым паседжанні БДК «Спадчына» быў створаны Брэсцкі абласны штаб «Народнага байкоту».

У яго ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх арганізацый БДК «Спадчына», а таксама іншых грамадскіх арганізацый.

Штаб «Народнага байкоту» вызначыўся са стратэгіяй і метадамі працы падчас планаванай кампаніі байкоту.

У мэтах эфектыўнага правядзення кампаніі штаб бярэ на сябе кіраванне і каардынацыю над групамі грамадзянскай супольнасці, якія пажадалі далучыцца да байкоту; спрыяе распаўсюджванню інфармацыі аб прычынах і мэтах кампаніі «Народны байкот».

Штаб рэкамендаваў арганізацыям БДК «Спадчына» актывізаваць працу ў гэтым напрамку з разнастайнымі сацыяльнымі і прафесійнымі групамі насельніцтва на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках