24 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка «ператасаваў» КДБ

111
Лукашэнка «ператасаваў» КДБ

Беларускі дыктатар правёў шэраг кадравых прызначэнняў.

Адразу кідаецца ў вочы, што прызначаныя новыя начальнікі ўпраўленняў Камітэта дзяржбяспекі.

Аляксандр Крывогін прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення контрвыведкі КДБ Рэспублікі Беларусь, Аляксандр Пакумейка - начальнікам галоўнага ўпраўлення абароны канстытуцыйнага ладу і барацьбы з тэрарызмам КДБ, Аляксандр Талсташоў - начальнікам галоўнага ўпраўлення па контрвыведным забеспячэннм праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю КДБ, Уладзімір Арчакоў - начальнікам упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

Міхаіл Русы прызначаны намеснікам прэм'ер-міністра, Леанід Марыніч - выконваючым абавязкі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, Алег Краўцоў стаў старшынём Рэспубліканскага працоўнага арбітражу, Алена Купчына - намеснікам міністра замежных спраў, Вадзім Сіняўскі - начальнікам Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў

Кадравыя перастаноўкі адбыліся і ў прамысловасці. Васіля Касцюкевіча прызначылі генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «СветлагорскХімвалакно», Юрыя Масіенка - дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «АГАТ - сістэмы кіравання» - кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання».

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках