24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца ў «Белнафтахіме»: Заўтра зноў падаражэе паліва

94
Крыніца ў «Белнафтахіме»: Заўтра зноў падаражэе паліва

Пасля паўночы пачнуць дзейнічаць новыя рознічныя кошты паліва.

Карыстальнік onliner.by, зарэгістраваны пад нікам __ LoneWolf__ (ён і раней неаднаразова паведамляў пра магчымае падаражэнне), напісаў: «З падаражэннем паліва вас! Заўтра +5%». Ён спасылаецца на так званыя інсайдэрскія крыніцы ў «Белнафтахіме».

Магчымае павелічэнне коштаў паліва можа стаць другім у гэтым годзе. З моманту апошняга росту не прайшло і месяца - ён адбыўся 14 сакавіка. Тады былі ўсталяваныя кошты, якія дзейнічаюць і зараз: адзін літр бензіну АІ-95 - 6450 рублёў, АІ-92 - 6000, «Нармаль-80» - 5700, дызельнага паліва - 6600. Калі чуткі спраўдзяцца, паліва падаражэе ў сярэднім на 300-320 рублёў.

На афіцыйным сайце канцэрна сёння з'явілася інфармацыя, што за апошнія 15 гадоў колькасць АЗС агульнага карыстання ў рэспубліцы вырасла больш чым у два разы - з 350 у 1997 годзе да 740 у 2012-м, а ў перыяд з 2011-га да 2015 года прадугледжанае будаўніцтва яшчэ 126 заправак. Пра тое, ці павысяцца кошты, не паведамляецца.

У прэс-службе заўважылі, што дакументы пакуль не прыходзілі, таму пацвердзіць дадзеныя афіцыйна няма магчымасці: «Як толькі будзе вядома аб рэальным рашэнні, інфармацыя тут жа з'явіцца на нашым сайце».

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках