24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены актывіст незалежнага прафсаюза дамогся кампенсацыі

11
Звольнены актывіст незалежнага прафсаюза дамогся кампенсацыі

У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва падпісанае міравое пагадненне паміж былым працаўніком «Прамжылбуда», актывістам незалежнага прафсаюза Аляксеем Паўлоўскім і кіраўніцтвам прадпрыемства.

Былы працадаўца павінен выплаціць Паўлоўскаму больш за 11 мільёнаў рублёў кампенсацыі, перадае «Радыё Свабода».

Паўлоўскі таксама дамогся, каб афіцыйнай фармулёўкай прычыны звальнення было тое, што працадаўца не выконваў ўмовы кантракту.

Прадстаўнік прадпрыемства ў судзе настойваў, што Паўлоўскага звольнілі, таму што ў яго скончыўся кантракт.

Сам актывіст кажа, што ў судовым пазове ён пералічыў 28 пунктаў парушэння заканадаўства з боку працадаўца. Пазней гэтыя парушэнні пацвердзілі іншыя дзяржаўныя арганізацыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках