27 снежня 2024, Пятніца, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы назваў выказванні Дражына тэндэнцыйнымі і непрыстойнымі

9
МЗС Літвы назваў выказванні Дражына тэндэнцыйнымі і непрыстойнымі

Выказванні амбасадара Беларусі ў Вільні Уладзіміра Дражына аб тым, што Літва можа пацярпець ад санкцый, уведзеных ЕЗ у дачыненні да беларускага рэжыму, называюць тэндэнцыйнымі і некарэктнымі.

Пра гэта знешнепалітычнае ведамства Літвы паведаміла ў каментары ru.DELFI.lt.

«МЗС хацеў бы звярнуць увагу на тое, што выказванні амбасадара Беларусі з'яўляюцца тэндэнцыйнымі і не адлюстроўваюць рэальнай сітуацыі, а выказванні пра літоўскіх палітыкаў ацэньваюцца як некарэктныя і непрыстойныя для дыпламата», - заявіў у чацвер прадстаўнік МЗС Літвы Міндаўгас Лашас.

Па ягоных словах, будучыня адносінаў ЕЗ і Беларусі залежыць ад паводзінаў Менска.

«Амбасадару выдатна зразумела, што ключ ад нармальных адносінаў паміж ЕЗ і Беларуссю знаходзіцца ў ягонай краіне, і ад дзеянняў Менска залежыць будучыня адносінаў ЕЗ і Беларусі», - сцвярджае ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках