4 студзеня 2025, Субота, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманні ў Смалявічах

44
Затрыманні ў Смалявічах

(абноўлена) Актывістаў «Гавары праўду!» і старшыню садовага таварыства «Рэчанька» затрымалі ў Смалявічах.

Увечары 12 красавіка ў Смалявічах быў затрыманы намеснік старшыні кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў, актывісты кампаніі Міхаіл Пашкевіч і Юрый Ганчар, а таксама старшыня мясцовага садовага таварыства «Рэчанька» Васіль Казлоўскі.

Затрыманых даставілі ў раённы аддзел міліцыі са сходу дачнага таварыства.

Пасля некалькіх гадзін затрымання актывістаў вызвалілі. Як паведамілі актывісты ў «Фэйсбуку», супраць некаторых з іх склалі пратаколы па артыкуле «арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства».

«Выйшлі з позвамі, «у міліцыю завялі, справу шыюць». Ідзе расследаванне ў межах адміністрацыйнай справы «сабраліся больш за трое», - напісаў у «Фэйсбуку» Андрэй Дзмітрыеў.

Нагадаем, жыхары шэрагу вёсак Смалявіцкага раёна, а таксама дачнікі пратэстуюць супраць будаўніцтва тут беларуска-кітайскага тэхнапарку.

На ўчорашнім сходзе садовага таварыства, на якім прысутнічала каля 50 чалавек, некаторымі ўдзельнікамі зноў было закранутае пытанне будаўніцтва тэхнапарку. Аднак старшыня Смалявіцкага райвыканкама, які прысутнічаў на сходзе, заявіў, што яно прысвечанае не гэтай праблеме, а тэхнічным пытанням дзейнасці садовага таварыства.

Кампанія «Гавары праўду!» аказвае юрыдычную і інфармацыйную падтрымку жыхарам Смалявіцкага раёна, якія выступаюць супраць будаўніцтва індустрыяльнага парку.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках