24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Граніце» працягваецца ціск на працаўнікоў

6
На «Граніце» працягваецца ціск на працаўнікоў

Пад пагрозай звальнення яшчэ адзін сябра незалежнага прафсаюза.

Экскаватаршчык Леанід Дубаносаў ніяк не можа здаць пазачарговай іспыт па электрабяспецы, паведамляе сайт ПЦ «Вясна». Па ягоных словах, для яго ўвесь час ствараюць «асаблівыя» ўмовы. Напрыклад, падчас здачы іспыту разам са знаёмым, таму далі білеты, а Леаніду Дубаносаву адказны за энергабяспеку Генадзь Блошкін прапанаваў здачу ў чарговы раз праз пракуратуру. Маўляў, «пісаць туды ўмееш». На гэта працаўнік адказаў, што і яшчэ будзе пісаць, калі будзе трэба.

Калі Дубаносаў прыйшоў здаваць іспыт у чарговы раз, Блошкін пайшоў збіраць камісію, хоць да гэтага заўсёды прымаў сам. Раней са здачай экзаменаў па энергабяспецы ў яго праблем не было.

Калі працаўнік тры разы не можа здаць экзамен па энергабяспецы, яго звальняюць.

Актывіст лічыць, што ціск на працаўнікоў на «Граніце» не спыніцца, пакуль не разгромяць ячэйку незалежнага прафсаюза.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках