28 снежня 2024, Субота, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія алігархі зарабляюць на кантрабандзе

130
Беларускія алігархі зарабляюць на кантрабандзе

Стала вядома, як «кашалькі» Лукашэнкі вядуць бізнес з Еўропай.

Як паведамілі сайту charter97.org крыніцы, беларускія алігархі займаюцца кантрабандай перапрацаванай расейскай нафты, пры гэтым ухіляюцца ад платы пошліны ў расейскі бюджэт.

У прыватнасці, кампанія блізкага да Юрыя Чыжа, які трапіў пад санкцыі, наваполацкага бізнесмэна Мікалая Вераб'я «Інтэрсэрвіс» атрымлівае нафтапрадукты ад «дачкі» расейскай НК «Татнафта» - «Татбелнафтапрадукт». Пасля дызель экспартуецца ў краіны Балтыі пад выглядам растваральніка маркі Т і маркі L, а мазут М100 - як антыкаразійная сумесь.

Трэба адзначыць, што з 1 красавіка Расея павялічыла экспартныя пошліны на нафтапрадукты да 304 даляраў за тону. А на растваральнік і антыкаразійную сумесь пошліны няма зусім.

Па апошніх дадзеных, у студзені-сакавіку бягучага года ў Беларускай чыгунцы на экспарт у Латвію было перавезена 3,2 млн т грузаў, што перавысіла ўзровень I квартала 2011 года на 73%. Не цяжка падлічыць колькі грошай не атрымала расейская казна.

Відавочна, што такія махінацыі ў Беларусі немагчымыя без непасрэднага прыкрыцця сям'і Лукашэнкі.

Дадзеныя аб «Інтэрсэрвісе» вельмі бедныя. Аказваецца, гэтая кампанія ўжо каля 20 гадоў займаецца давальніцкай перапрацоўкай нафты на беларускіх НПЗ, у асноўным на суседнім «Нафтане». Ажыццяўляе аптовы продаж нафтапрадуктаў (бензіны, паліва дызельнае, мазут, бітум) на рынкі краін СНД і ЕЗ. Ільвіная доля прадукцыі сыходзіць у парты Латвіі. Нядзіўна, што «Інтэрсэрвіс» з'яўляецца самым буйным прыватным падаткаплацельшчыкам Наваполацка.

Заснавальнікам кампаніі з'яўляецца Мікалай Варабей. Ён лічыцца вельмі ўплывовым бізнесмэнам не толькі Наваполацка, але і ў Беларусі. Верабей уваходзіў у склад урадавых дэлегацый, якія наведвалі шэраг краін СНД з працоўнымі візітамі.

Напісаць каментар 130

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках