29 снежня 2024, Нядзеля, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за музейнага квартала з цэнтра Менска выселяць жыхароў

39
З-за музейнага квартала з цэнтра Менска выселяць жыхароў

Да 2017 года ў Менску плануецца стварыць музейны квартал.

Па словах генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова, ідэя стварэння квартала належыць Аляксандру Лукашэнку. Квартал плануецца стварыць на ўчастку, што прылягае да Нацыянальнага мастацкага музею. Па словах Пракапцова, гэта будуць не толькі музейныя залы, зробленыя з улікам усіх сучасных тэхналогій, але і развітая інфраструктура, у тым ліку кіёскі і крамы па продажы друкаванай прадукцыі, піша БелаПАН.

Са стварэннем музейнага квартала Нацыянальны мастацкі музей зможа выставіць ўсю сваю калекцыю, у тым ліку арганізаваць экспазіцыю старажытнабеларускага мастацтва, паведаміў Пракапцоў. Сёння яна прадстаўленая ў будынку-прыбудове і складае менш за 30% усіх экспанатаў, якія захоўваюцца ў Беларусі. Таксама можна было б больш прадставіць калекцыю сучаснага беларускага мастацтва і калекцыю мастацтва Усходу, лічыць Пракапцоў.

Першыя крокі па стварэнні музейнага квартала ўжо зробленыя: год таму Нацыянальнаму мастацкаму музею быў перададзены інтэрнат БДУ па вуліцы Карла Маркса, 24. Зараз ідзе актыўнае праектаванне гэтага будынка, адзначыў Пракапцоў.

«Безумоўна, вельмі востра стаіць праблема адсялення з прылеглых будынкаў жыхароў», - сказаў дырэктар музея. Ён спадзяецца, што будынкі, неабходныя для музейнага квартала, усё ж такі атрымаецца вызваліць.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках