25 снежня 2024, Серада, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіча на два месяцы кінулі ў камеру да хворага на сухоты

15
Статкевіча на два месяцы кінулі ў камеру да хворага на сухоты

Палітвязень, кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч больш за два месяцы знаходзіўся ў камеры са зняволеным, які раней хварэў на сухоты.

Пра гэта даведалася жонка зняволенага палітыка Марына Адамовіч, перадае «Радыё Рацыя».

Яе вельмі турбуе, што зараз лекары турмы ў Магілёве, дзе палітык адбывае пакаранне, нечакана зацікавіліся і ягоным здароўем. У магілёўскую турму Статкевіч быў пераведзены са Шклоўскай калоніі амаль тры месяцы таму - 14 студзеня.

«Мяне напружыла інфармацыя аб тым, што цяпер пільна зацікавіліся ягоным здароўем, асабліва лёгкімі. Зрабілі здымак спачатку ў Шклове, флюараграфію зараз зрабілі ў Магілёве, назаўтра паўтарылі здымак. Аб прычынах такой цікавасці не паведамляецца. Але я ведаю, што адзін з ягоных суседзяў быў хворым на туберкулёз, з якім ён праседзеў даволі доўга, больш за 2 месяцы», - сказала жонка палітыка.

Па словах Марыны Адамовіч, яна заклапочаная магчымымі наступствамі для здароўя Мікалая Статкевіча з-за суседства з хворым на туберкулёз. Разам з тым, яна расцэньвае гэта як не вельмі ўдалыя спробы шантажу і ціску на самога Статкевіча, а таксама, магчыма, на краіны Захаду, каб падштурхнуць іх да гандлю вызваленнем палітычных зняволеных.

Марына Адамовіч не выключае, што гэтыя дзеянні звязаныя з нядаўнімі, па ейных словах, гістэрычнымі заявамі вышэйшых прадстаўнікоў улады аб магчымасці вызвалення некаторых палітвязняў.

Нагадаем, як раней паведамляла жонка кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Андрэя Саннікава Ірына Халіп, да яго ў камеру таксама падсаджвалі хворага на сухоты.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках