4 студзеня 2025, Субота, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За ўдзел у сходзе дачнікаў - пад суд (Фота)

16
За ўдзел у сходзе дачнікаў - пад суд (Фота)

Затрыманых учора падчас сустрэчы кіраўніцтва Смалявіцкага раёна з сябрамі садовых таварыстваў актывістаў «Гавары праўду» адпусцілі без складання пратаколаў.

Аднак сёння Міхаіл Пашкевіч па позве быў ізноў выкліканы ў Смалявіцкае РАУС да 14-00. Як паведаміў рэдакцыі сайта «Гавары праўду» Міхаіл, на яго складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.34.1 КаАП РБ (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 30-ці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт).

«Я ўважліва вывучыў матэрыялы гэтай справы. Том даволіі ёмісты. З дакументаў можна зрабіць выснову, што ініцыятарамі яго выступілі кіраўніцтва вобласці і раёна. Паколькі, як вынікае з дакументаў, першапачаткова ні маёр Мартысюк, ні ўчастковы інспектар не выявілі складу правапарушэння ў маім удзеле ў агульным сходзе сябраў дачных кааператываў 10 сакавіка. Яны склалі рапарт аб спыненні справы.

Аднак ім было загадана працягваць «расследаванне». Акрамя мяне да суду, які адбудзецца на наступным тыдні ці крыху пазней, таксама будуць, на маю думку, прыцягнутыя Андрэй Дзмітрыеў, Васіль Казлоўскі, Валянціна Каляка, Уладзімір Цяслюк, Юрый Кабзар, Юрый Ганчар.

Такім чынам, насуперак здароваму сэнсу і відавочным фактам, сход дачнікаў, мерапрыемства, якое датычыцца выключна ўнутраных пытанняў дзейнасці кааператываў, улады прыраўнялі да масавага мерапрыемства. Гэта, вядома ж поўны абсурд», - сказаў актывіст.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках