25 снежня 2024, Серада, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выезд Атрошчанкаву забаронены на падставе прысуду суда, які не ўступіў у сілу

4
Выезд Атрошчанкаву забаронены на падставе прысуду суда, які не ўступіў у сілу

Пра гэта каардынатару грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» паведамілі ў Аддзеле па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства.

27 сакавіка Аляксандр Атрошчанкаў быў зняты з цягніка Менск-Масква ў Оршы разам з Сяргеем Калякіным і Анатолем Лябедзька. Апазіцыянеры спачатку былі абвінавачаныя ў правозе наркотыкаў, а затым у нецэнзурнай лаянцы. Амаль двое сутак яны правялі ў Аршанскім ІЧУ, пасля чаго суд Оршы прысудзіў ўсіх траіх да штрафу ў 350 тысяч беларускіх рублёў.

11 красавіка памежнікі высадзілі Атрошчанкава з цягніка Менск-Вільня на станцыі Гудагай, абвясціўшы, што яму абмежаваны выезд з Беларусі.

«У аддзеле па грамадзянстве і міграцыі мне сказалі, што ў спіс невыязных я уключаны судом горада Оршы ў сувязі з накладзеным на мяне штрафам. Суд скончыўся ўвечары 29 сакавіка, а ўжо 30-га мне было абмежаванае права на выезд. Гэта значыць, нават практычна я не меў магчымасці заплаціць штраф за гэты час. Гэта абсалютна незаконна, тым больш, што я падаў скаргу на рашэнне суда горада Оршы ў Віцебскі абласны суд, і рашэнне суда на дадзены момант не ўступіла ў законную сілу», - распавёў Аляксандр Атрошчанкаў charter97.org.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках