23 лiстапада 2024, Субота, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Шульц: Мы не можам больш губляць час

24
Марцін Шульц: Мы не можам больш губляць час

Кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц адрэагаваў на вызваленне двух палітвязняў у Беларусі.

«Радыё Свабода» прыводзіць тэкст заявы спікера Еўрапарламента:

«Я вітаю вызваленне кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і палітычнага актывіста Зміцера Бандарэнкі. Гэта - добрая навіна, але яна спазнілася на 16 месяцаў. Гэтыя змагары за волю наогул не павінныя былі быць арыштаваныя.

Я заклікаю беларускія ўлады вызваліць усіх астатніх палітзняволеных, у тым ліку іншага кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Алеся Бяляцкага - кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна».

Шакуе ўспрыманне таго, што ў Еўропе 21-га стагоддзя да гэтага часу існуюць палітвязні. Як неаднаразова заяўляў Еўрапарламент, безумоўнае вызваленне і поўная рэабілітацыя ўсіх вязняў сумлення - неабходная ўмова для аднаўлення дыялогу з беларускімі ўладамі.

Я заклікаю Лукашэнку спыніць пазбаўляць беларускі народ яго асноўных свабод. Узаемадзеянне з Еўразвязам дало б велізарныя выгады беларускаму грамадству. Мы не можам сабе дазволіць далей губляць час. Менск павінен выкарыстаць магчымасць прыступіць да даўно чаканых пераменаў».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках