25 снежня 2024, Серада, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Фюле: Гэта першы крок

6
Штэфан Фюле: Гэта першы крок

Вызваленне Саннікава і Бандарэнкі з'яўляецца адным з галоўных крокаў уладаў, якіх было натуральна чакаць.

Павал Дэмеш, прадстаўнік нямецкага Фонду Маршала ў Браціславе, узяў інтэрв'ю ў еўракамісара па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфана Фюле з нагоды нядаўняга вызвалення Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі.

Прыводзім тэкст інтэрв'ю, апублікаванага на сайце фонду (пераклад - charter97.org).

- Як Вы ацэньваеце вызваленне двух вядомых беларускіх палітвязняў: кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і сябра ягонай каманды Зміцера Бандарэнкі?

- Вызваленне Саннікава і Бандарэнкі з'яўляецца адным з асноўных першых крокаў, якіх было натуральна чакаць, асабліва ў сітуацыі, калі Лукашэнка паабяцаў памілаваць тых, хто напісаў прашэнне. Хоць асабіста я думаю, што прымушаць людзей прызнаць тое, што яны ніколі не рабілі, калі іх адзіным «злачынствам» было выказванне свайго меркавання, супярэчыць прынцыпам сучаснай Еўропы і накіраванае супраць чалавечай годнасці.

- Ці з'яўляецца гэта вынікам палітыкі ЕЗ?

- ЕЗ неаднаразова падкрэсліваў, што ўсе палітычныя зняволеныя павінныя быць вызваленыя і рэабілітаваныя, толькі тады мы можам пачаць нармалізацыю адносін з Менскам. Вызваленне Саннікава і Бандарэнкі адбылося таксама ў гэтым кантэксце. Гэта першы крок, пасля якога павінныя рушыць услед наступныя.

- Ці можам мы чакаць вяртання амбасадараў Еўрапейскага Звяза ў Менск?

- Што тычыцца вяртання амбасадараў, мы хацелі б, каб яны вярнуліся назад у бліжэйшы час, і вызваленне Саннікава і Бандарэнка стварае больш спрыяльныя ўмовы для гэтага. Важна, каб адзінства і салідарнасць, прадёманстраваныя Еўразвязам пры адкліканні амбасадараў для кансультацый, захаваліся і засталіся галоўным прынцыпам рэакцыі ЕЗ на любыя дзеянні Менска. Вяртанне амбасадараў не павіннае выклікаць злоўжывання афіцыйным Менскам сваёй уладай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках