Саннікава і Бандарэнку павіншавалі з вызваленнем (Фота)
5- 16.04.2012, 10:18
15 красавіка ў польскім горадзе Лодзь прайшла віншавальная акцыя ў гонар вызвалення Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі.
У акцыі прынялі ўдзел студэнты з Беларусі, якія навучаюцца па праграме Каліноўскага, а таксама студэнты з Турцыі, Узбекістана, Казахстана і Расеі. Акрамя віншаванняў, удзельнікі акцыі нагадалі пра тых, хто да гэтага часу застаецца ў турмах, і прапаноўвалі мінакам падпісаць паштоўкі для палітвязняў, паведамляе сайт ffight.org.


