У Алеся Бяляцкага і Наталлі Пінчук сёння «срэбнае вяселле»
19- 17.04.2012, 11:28
Яны пражылі разам 25 гадоў.
Наталля ўзгадвае, якім быў той дзень чвэрць стагоддзя таму - 17 красавіка 1987 года:
«Мы распісваліся ў ЗАГСе Першамайскага раёна. Я сюды спецыяльна прыязджала. Бо Алесь навучаўся ў аспірантуры ў Менску, а я - у Гомельскім універсітэце. Вялікага вяселля ў нас не было: прысутнічалі толькі мы з Алесем і нашыя сведкі.
Пасля ЗАГСа мы пайшлі ўскладаць кветкі да помніка Максіма Багдановічу.
А ўжо ўвечары адзначылі гэтую падзею ў кафэ «На ростанях».
Як нагадвае «Наша Нiва», Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйных памерах. Гэта грошы, якія ён збіраў на свае рахункі для дапамогі рэпрэсаваным.
