24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова, Харкавец і Снапкоў паляцелі ў Вашынгтон

49

Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у штогадовым паседжанні МВФ і Сусветнага банка ў Вашынгтоне (ЗША).

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе беларускага ўрада.

«З 18 па 22 красавіка беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам старшыні праўлення Нацыянальнага банка - кіраўніка ад Беларусі Міжнародным валютным фондам Надзеі Ермаковай, у складзе міністра фінансаў - намесніка кіраўніка ад Беларусі групай Сусветнага банка Андрэя Харкаўца і міністра эканомікі Мікалая Снапкова прыме ўдзел у штогадовым вясновым паседжанні саветаў кіраўнікоў МВФ і Сусветнага банка ў Вашынгтоне», - адзначылі там.

У прэс-службе дадалі, што «ў межах візіту беларускай дэлегацыі запланаваныя двухбаковыя кансультацыі з вышэйшым кіраўніцтвам МВФ і Сусветнага банка, а таксама з кіраўнікамі вядучых дэпартаментаў МВФ: дэпартамента па бюджэтна-падатковых пытаннях, дэпартамента манетарнай палітыкі і рынкаў капіталу і Еўрапейскага дэпартамента - ключавога падпаддзялення, якое вызначае асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння Фонду з Беларуссю».

«Падчас мерапрыемстваў плануецца правесці двухбаковыя сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаў-партнёраў Беларусі па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва», - паведамілі ў прэс-службе.

«У межах візіту дэлегацыі запланаванае правядзенне кансультацый з рэйтынгавымі агенцтвамі», - адзначылі там. «З улікам захавання высокага ўзроўню зацікаўленасці з боку шэрагу буйных міжнародных банкаў і інвестыцыйных інстытутаў супрацоўніцтва з Беларуссю фінансавыя аналітыкі будуць праінфармаваныя пра сутнасць эканамічнай палітыкі, яе асноўныя мэты і задачы, дасягнутыя вынікі, а таксама планы, накіраваныя на захаванне фінансавай устойлівасці», - растлумачылі ў прэс-службе.

«Штогадовае паседжанне з'яўляецца міжнародным эканамічным форумам, які аб'ядноўвае прадстаўнікоў ключавых фінансавых і эканамічных ведамстваў дзяржаў-сябраў, кіраўнікоў міжнародных фінансавых арганізацый, а таксама прадстаўнікоў вядучых сусветных бізнес структур», - заўважылі там.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках