24 снежня 2024, aўторак, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Алеся Бяляцкага патрабуюць яшчэ 147 мільёнаў рублёў

31
З Алеся Бяляцкага патрабуюць яшчэ 147 мільёнаў рублёў

Палітвязень атрымаў рашэнне суду Першамайскага раёна Менска ад 29 сакавіка гэтага года.

Як паведаміла «Радыё Свабода» жонка палітычнага зняволенага Наталля Пінчук, ён атрымаў рашэнне суда (суддзя Вольга Багам'я, пры ўдзеле прадстаўнікоў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў таго ж раёна Собалевай, Тодрык і Карташовай) «аб спагнанні пені» у суме 140 266 151 руб. і дзяржаўнай пошліны ў суме 7 013 307 руб. У рашэнні ёсць словы: «Адказчык на судовае паседжанне не з'явіўся».

Нагадаем, што згодна з прысудам ад 24 лістапада 2011 года Алесь Бяляцкі асуджаны на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, са спагнаннем кампенсацыі нібыта нанесенай «шкоды дзяржаве» сумай 721 454 017 руб. і дзяржаўнай пошліны ў 36 072 700 руб. Грошы дзякуючы амаль 800 людзям былі цалкам выплачаныя да разгляду касацыйнай скаргі, аднак гэта не паўплывала на разгляд справы ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Фармальна з'яўленне новых грашовых прэтэнзій да Алеся Бяляцкага - праз 4 месяцы пасля вынясення прысуду - тлумачыцца тым, што нібыта не выплачаныя пенi за пратэрмінаваную выплату падаткаў. Аднак юрысты задаюць справядлівы пытанне, а чаму ж гэтыя пені не былі ўключаныя ў прысуд ад 24 лістапада.

Наталля Пінчук мяркуе, што гэта новая спроба ціску на Алеся. У інтэрв'ю яна заявіла: «Відавочна, справа Алеся не вырашаная. Тое, што па прысудзе было выплачана, гэта, як бачым, не было канчатковым. Гэтае новае рашэнне можа казаць пра тое, што могуць быць прынятыя новыя і новыя рашэнні, якія могуць ўскладняць сітуацыю Алеся».

Жонка палітвязня збіраецца аспрэчваць незаконнае, на ейную думку, рашэнне ў судзе.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках