25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты навучання павялічаць да расейскіх

12
Кошты навучання павялічаць да расейскіх

На юрыдычных і эканамічных спецыяльнасцях кошт навучання будзе набліжацца да тых коштаў, якія ёсць у партнёраў па АЭП.

Міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч у эфіры праграмы «Карціна свету» на тэлеканале «РТР-Беларусь» заявіў, што студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцяў у нашай краіне будуць падтрымліваць, піша onliner.by.

А вось на юрыдычных і эканамічных спецыяльнасцях кошт навучання будзе набліжацца да тых коштаў, якія ёсць у партнёраў па АЭП - Расеі і Казахстана. «У цэлым мы будзем карэктаваць аплату навучання ў залежнасці ад выдаткаў. Дык вось, у гэтым плане ў нас сёння большая цікавасць да таго, каб маладыя людзі ішлі, у тым ліку і на платную форму, на тэхнічныя спецыяльнасці», - падкрэсліў міністр.

«Мы праводзім спецыяльныя апытанні і ведаем перавагі маладых людзей. 25% хацелі б быць эканамістамі, у гэтым годзе паступаць...» - распавёў ён.

Па ягоных словах, гэта трэба вітаць, што маладыя людзі хочуць атрымаць вышэйшую адукацыі, у тым ліку эканамічную. «Але заўсёды хочацца нагадаць, што атрымаць эканамічную адукацыю, юрыдычную можна і як другую адукацыю, - лічыць міністр. - А вось калі ты не станеш інжынерам адразу пасля школы, калі ты яшчэ ведаеш прадмет, калі ўсе гарачае, як кажуць, то потым усё ўжо значна больш складана».

«То бок, калі хочаце дыплом юрыста і эканаміста - плаціце, купляйце веды!?», - удакладніў вядоўца праграмы.

«Ну натуральна. Вядома, трэба кампенсаваць выдаткі, якія нясе ВНУ на навучанне. І рэнтабельнасць, якая ўсталяваная ад 0 да 30%, вядома, будзе ў залежнасці ад попыту ўсталёўвацца ВНУ, з улікам рынку. У нас ёсць прыватныя ВНУ, ёсць і расейскія ВНУ. Адкрытая адзіная адукацыйная прастора, таму гэта - рынкавы кошт», - заявіў міністр адукацыі.

Як адзначыў Маскевіч, кошты для эканамістаў і юрыстаў будуць падраўноўваюць да таго, што ёсць у Адзінай эканамічнай прасторы. «Гэта без сумневаў, гэта натуральна. Што тычыцца тэхнічных спецыяльнасцяў, я думаю, што мы будзем зыходзіць з інтарэсаў нашай эканомікі і, наадварот, падтрымліваць, бо гэта цікавасць і дзяржавы таксама», - адзначыў Маскевіч.

Таксама міністр закрануў тэму выкарыстання беларускай мовы ў адукацыі. «Ну, беларуская мова як была, так і будзе... Яна вывучалася і будзе вывучацца. Былі беларускамоўныя школы і будуць. Больш за тое, я думаю, што мы будзем прыкладаць намаганні для таго, каб цікавасць да беларускай мовы павялічвалася. Зусім нядаўна ў нас быў семінар у «Брыганціне» са студэнтамі ВНУ рэспублікі. Там былі журналісты і моладзевыя актывісты. Вы ведаеце, проста было адзінадушнае меркаванне з нагоды таго, каб, скажам, выкладаць гісторыю Беларусі на беларускай мове», - расказаў міністр.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках