2 траўня 2024, Чацвер, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС наводзіць «цень на пляцень»

8
МЗС наводзіць «цень на пляцень»

Беларускі МЗС спрабуе абвергнуць ААН.

Каментуючы БелТА абвінавачванні на адрас Беларусі ў сувязі з тым, што нашая краіна пастаўляла зброю ў Кот-д'Івуар у парушэнне санкцый ААН, прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных сказаў: «Гэта нават не абвінавачванні, а нязграбная спроба асобных журналістаў навесці цень на пляцень, як вобразна кажа народная прыказка».

Прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што ў рэчаіснасці ніякіх абвінавачванняў з боку ААН на адрас беларускай дзяржавы не было і быць не магло. «Беларускі бок заўсёды адкрыта супрацоўнічаў з экспертамі Камітэта Рады бяспекі ААН па Кот-д'Івуары, на даклад якіх спасылаюцца гэтыя гора-журналісты. Будзь у іх жаданне насамрэч азнаёміцца з рэальнымі дакументамі, іхняя чарговая «сенсацыя» загінула б так і не нарадзіўшыся», - канстатаваў Андрэй Савіных.

Нагадаем, учора Рада бяспекі ААН разгледзела даклад сваіх экспертаў аб незаконных пастаўках зброі ў Кот д'Івуар.

Высветлілася, што да звяржэння Ларана Гбагбо Кот д'Івуар закупляў ўзбраенне і боепрыпасы ў суседніх краінах, а таксама ў Румыніі і Беларусі. Сярод гандлёвых партнёраў па пастаўках зброі ў дакладзе паказана беларуская фірма «Белтэхэкспарт», якая належыць Уладзіміру Пефціеву.

Зброя і боепрыпасы, закупленыя ў Беларусі, выкарыстоўваліся падчас узброенага супрацьстаяння ў Кот-д'Івуары ў 2010-2011 гадах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках