29 снежня 2024, Нядзеля, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сяброўкі Дыянава канфіскавалі на мяжы кампутар

38
У сяброўкі Дыянава канфіскавалі на мяжы кампутар

Сёння позна ўначы на памежным пераходзе Брэст-Цярэспаль была знятая з цягніка дзяўчына каардынатара «РПСС» Вячаслава Дыянава Маргарыта Лавышык.

У ходзе асабістага дагляду ў яе былі канфіскаваныя ўсе носьбіты інфармацыі, ноўтбук, але пасля асабістага вобшуку, на дзіва яна была адпушчаная і ў яе атрымалася на бліжэйшым цягніку даехаць да польскага памежнага пераходу ў Тэрэспалі, дзе яе ўжо чакаў Вячаслаў Дыянаў.

На дадзены момант яны паспяхова дабраліся да Варшавы.

Учора Маргарыта Лавышык, дзяўчына аднаго з каардынатараў кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» (РПСС) Вячаслава Дыянава, і ейная сяброўка Крысціна Кумейка былі абвінавачаныя ў нецэнзурнай лаянцы.

19 красавіка Лавышык і Кумейка судом Маскоўскага раёна Менска былі аштрафаваныя на паўтара мільёны рублёў кожная за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях).

Паколькі суд быў фактычна закрытым, толькі пасля яго заканчэння праваабаронца Анастасія Лойка змагла пагутарыць з Лавышык і высветліць, у чым канкрэтна іх абвінавацілі.

Нагадаем, 18 красавіка ў кватэру, дзе жывуць дзяўчаты, уварваліся пяцёра невядомых. Лавышык, якая ў гэты час размаўляла па скайпе з Дыянавым, схапілі і выцягнулі з кватэры. Увесь дзень ні адно сілавое ведамства не прызнавалася ў тым, што яна была затрыманая. Вядома, што кампутар Лавышык падвергнуўся дбайнай праверцы. Была вынятая ўся перапіска асабістага характару.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках