23 снежня 2024, панядзелак, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы патрабуюць спыніць крымінальны пераслед Парфянкова

3
Праваабаронцы патрабуюць спыніць крымінальны пераслед Парфянкова

Супраць былога палітвязня Васіля Парфянкова распачатая крымінальная справа за парушэнне ўмоваў прафілактычнага нагляду.

Васіль Парфянкоў ў лютым 2011 года быў прысуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 293 КК РБ («удзел у масавых беспарадках») за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый падчас прэзідэнцкіх выбараў, у жніўні таго ж года - памілаваны згодна з указам Лукашэнкі, піша ПЦ «Вясна».

Пасля ўдзелу ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі 19 снежня 2011 года быў арыштаваны на 12 сутак, пасля чаго за ім быў усталяваны прэвентыўны нагляд.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» лічыць крымінальны пераслед Васіля Парфянкова выключна палітычна матываваным, звязаным з імкненнем уладаў спыніць яго актыўнасць, а таксама з жаданнем запалохаць іншых палітычных і грамадскіх актывістаў напярэдадні парламенцкіх выбараў. Гэта пацвярджаецца усталяваннем прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да яшчэ двух былых палітвязняў - Уладзіміра Яроменка і Паўла Вінаградава.

Васілю Парфянкову пагражае да года і шасці месяцаў пазбаўлення волі, і ў выпадку развіцця справы ў гэтым напрамку Васіль Парфянкоў будзе бясспрэчна прызнаны новым палітычным зняволеным.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» патрабуе:

- Неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi;

- Спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да Васіля Парфянкова;

- Зняцця (пагашэння) судзімасці з усіх незаконна асуджаных па падзеях 19 снежня 2010 года, што будзе расцэнена як крок да іх рэабілітацыі і дазволіць такім асобам працягнуць сваю палітычную дзейнасць, у тым ліку - балатавацца ў якасці кандыдатаў на выбарах усіх узроўняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках