30 снежня 2024, панядзелак, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - гадавіна Чарнобыля

80
Сёння - гадавіна Чарнобыля

У 18.00 на пляцоўцы каля Акадэміі навук у Менску пачнецца акцыя пратэсту.

26 красавіка 1986 года адбылася адна з самых буйных радыяцыйных аварый - аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Чарнобыльская катастрофа закранула кожнага жыхара Беларусі. У выніку аварыі на ЧАЭС у атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў болей, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі японскага горада Хірасіма.

Больш за 70 адсоткаў радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі. Ад наступстваў катастрофы пацярпелі каля двух мільёнаў жыхароў нашай краіны, у тым ліку больш за 500 тысяч дзяцей. Навукоўцы заяўляюць, што ад радыяцыі ў Беларусі ўжо памерлі 200 тысяч беларусаў. Тэрыторыя Беларусі на шматлікія стагоддзі стала зонай экалагічнага бедства.

Беларускія ўлады злачынна замоўчваюць праблему радыяцыі. За час кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі была скарочаная колькасць тэрытарыяльных зон з перыядычным радыяцыйным кантролем. Сёння на моцна забруджаных тэрыторыях (ад 15 да 40 кюры) жыве 140 000 чалавек, хоць у Расеі і Украіне з такіх зон даўно ўсіх адсялілі. Беларускія ўлады заяўляюць, што гэтыя тэрыторыі «ачысціліся» і заклікаюць людзей вяртацца ў небяспечную для жыцця зону.

Шэсце 26 красавіка пачнецца з 18.30 да 19.30 ад будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе плануецца правесці гадзінны жалобны мітынг.

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху - 2012» заяўлялі, што маюць намер правесці яго «пад знакам патрабавання адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС». Акрамя экалагічнай тэмы на «Чарнобыльскім шляху» будуць падымацца і іншыя актуальныя пытанні, галоўнае з якіх - вызваленне палітвязняў.

Нагадаем, шэсце ў гадавіну чарнобыльскай трагедыі штогод праходзіць у Менску з 1988 года.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках