25 снежня 2024, Серада, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

EUobserver: Амбасадары вяртаюцца, палітвязні застаюцца

9
EUobserver: Амбасадары вяртаюцца, палітвязні застаюцца

Еўразвяз спрабуе палепшыць адносіны з беларускім дыктатарам Аляксандрам Лукашэнкам.

ЕЗ патрабаваў безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных для нармалізацыі адносінаў з усё больш ізаляваным рэжымам, нагадвае брусельскае выданне EUobserver (пераклад - charter97.org).

«Усе амбасадары Еўразвяза вяртаюцца ў Менск, у тым ліку наш уласны», - заявіў прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі агенцтву Reuters.

Амбасадары краін Еўразвяза пакінулі Беларусь у сакавіку на знак салідарнасці, пасля таго, як Лукашэнка выгнаў польскага амбасадара і прадстаўніка ЕЗ за дапамогу ў распрацоўцы новых санкцый супраць рэжыму.

Санкцыі накіраваныя супраць 29 беларускіх прадпрыемстваў, таксама заблакаваныя многія рахункі і забаронены ўезд у ЕЗ яшчэ 12 чыноўнікам, суддзям і супрацоўнікам міліцыі, якіх падазраюць у падтрымцы рэпрэсій, якія праводзяцца Лукашэнкам у дачыненні да апазіцыі. Больш за 200 чалавек ужо знаходзяцца ў «чорным спісе» Еўразвяза.

Менск вярнуў сваіх раней адкліканых пасланнікаў ў Варшаву і ў Брусель учора.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі сказаў журналістам у сераду, што амбасадар гэтай краіны ўжо перасёк польска-беларускую мяжу. «Еўрапейская салідарнасць апынулася эфектыўнай у дадзеным выпадку» - сказаў ён журналістам.

Амбасадары Швецыі і Літвы таксама ў сераду вярнуліся ў Беларусь. Чэшскі амбасадар вернецца ў пятніцу.

ЕЗ патрабаваў безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных для нармалізацыі адносінаў з усё больш ізаляваным рэжымам. Ціск ЕЗ на Лукашэнку, мабыць, часткова спрацаваў - 14 і 15 красавіка вызвалены вядомы апазіцыйны палітык Андрэй Саннікаў і ягныо памочнік Зміцер Бандарэнка.

Саннікаў, кандыдат у прэзідэнты, у апошнія 16 месяцаў падвяргаўся катаванням і адзіночнаму зняволенню ў калоніі ў Віцебску на паўночным усходзе Беларусі. Цяпер ён змог сустрэцца з жонкай, якая знаходзіцца пад умоўным тэрмінам ў Менску і абмежаваная ў перамяшчэнні, і з пяцігадовым сынам.

Бандарэнка быў прысуджаны да двух гадоў выпращленчай калоніі ў Магілёве, недалёка ад мяжы з Расеяй.

Ягоная жонка Вольга распавяла рэпарцёру ў лістападзе 2011 года, што КДБ спрабаваў прымусіць яго падпісаць ліст аб прызнанні віны і даць паказанні супраць іншых. «Я ведаю, што Зміцер выйдзе. У мяне ёсць надзея», - сказала яна.

Абодва былі асуджаныя па абвінавачванні ў парушэнні грамадскага парадку за арганізацыю дэманстрацыі супраць ашуканскага перавыбрання Лукашэнкі ў снежні 2010 года. Абодва памілаваныя ягоным указам.

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека заклікае ўлады вызваліць усіх палітычных зняволеных, у тым ліку праваабаронца Алеся Бяляцкага і актывіста апазіцыі Сяргея Каваленку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках