25 снежня 2024, Серада, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Навінках» не прымаюць прадукты для Каваленкі

7
У «Навінках» не прымаюць прадукты для Каваленкі

З віцебскім апазіцыянерам Сяргеем Каваленкам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя ў «Навінках» сустрэліся ягоныя сваякі.

Пра гэта БелаПАН паведаміла ягоная жонка Алена Каваленка.

«Як мне распавяла цётка Сяргея, толкам яго не лекуюць. Некаторыя лекі, якія мы яму перадавалі, да яго не даходзяць. Кругласутачна, праз шкло, за ім назіраюць дактары. Страўнік ў яго пакуль цалкам працу не аднавіў, ёсць праблемы з падстраўнікавай залозай і ныркамі», - паведаміла Алена Каваленка.

Акрамя таго, па ейных словах, у РНПЦ псіхічнага здароўя па-ранейшаму адмаўляюцца перадаць некаторыя прадукты, неабходныя для выхаду з галадоўкі. «У прыватнасці, не дазваляюць перадаваць неабходныя Сяргею агароднінныя сокі. Таму ён цяжка выходзіць з галадоўкі», - сказала Алена Каваленка.

Яна адзначыла, што лекары РНПЦ псіхічнага здароўя ў прыватных размовах адзначаюць, што Сяргей Каваленка павінен пабыць у іх месяц, і затрымаецца там максімум да 10 мая. «Пры гэтым пакуль ніякіх абследаванняў псіхічнага здароўя, акрамя кругласутачнага назірання, не робіцца», - заявіла Алена Каваленка.

Нагадаем, рашэнне аб накіраванні Сяргея Каваленка на комплексную псіхіятрычную экспертызу ва ўмовах стацыянара прыняла 10 красавік судовая калегія Віцебскага абласнога суда. Да атрымання вынікаў экспертызы абласны суд прыпыніў разгляд касацыйнай скаргі Каваленка на прысуд суда Першамайскага раёна Віцебска, які 24 лютага прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе аб пакаранні, вынесеным апазыцыянеру ў маі 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска, - тры гады пазбаўлення волі ўмоўна.

Актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ Сяргей Каваленка знаходзіцца ў зняволенні з 19 снежня 2011 года. На знак пратэсту ён абвясціў галадоўку і страціў палову сваёй вагі, якая складаў 83 кілаграмы. 1 красавіка апазіцыянера пачалі прымусова карміць, бо прымаць ежу самастойна ў турэмных умовах ён адмаўляўся, нягледзячы на шматлікія ўгаворы родных, просьбы прадстаўнікоў грамадскасці і апазіцыйных палітыкаў. Пры гэтым Каваленка заяўляў, што спыніў бы галадоўку, калі б яго перавялі ў звычайную грамадзянскую лякарню.

13 красавіка стала вядома, што Каваленка добраахвотна спыніў галадоўку і пачаў самастойна выходзіць з яе

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках