27 снежня 2024, Пятніца, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за канфіскаванай учора апаратуры мог сарвацца канцэрт Саладухі

16
З-за канфіскаванай учора апаратуры мог сарвацца канцэрт Саладухі

Гукавую апаратуру, якую арганізатарам учорашняй акцыі «Чарнобыльскі шлях» у Менску падаў у арэнду індывідуальны прадпрымальнік, яму пакуль не вярнулі.

Як паведамлялася раней, апаратура і аўтамабіль, на якім яна перавозілася, былі канфіскаваныя супрацоўнікамі Савецкага РУУС. «Складзены адпаведны пратакол. Каб вярнуць маёмасць, я павінен прадставіць усе дакументы», - паведаміў напярэдадні вечарам БелаПАН уласнік. Ён таксама выказаў асцярогу, што з-за арышту апаратуры будзе сарваны запланаваны ў Салігорску на 27 красавіка канцэрт Аляксандра Саладухі.

Сёння прадпрымальнік паведаміў, што апаратура і аўтамабіль знаходзяцца ў РУУС. «Канцэрт з-за гэтага не будзе сарваны, арганізатары даставяць адсутную тэхніку», - сказаў ён. Уладальнік апаратуры збіраецца «разбірацца з міліцыяй заўтра».

Як раней заявіла адна з арганізатараў «Чарнобыльскага шляху», прадстаўніца грамадскага аб'яднання «Экадом» Тацяна Новікава, дамова на арэнду апаратуры была заключаная з ІП на падставе рашэння Менскага гарвыканкама, які дазволіў правядзенне шэсця і мітынгу. Больш за тое, адзначыла Новікава, на мінулым тыдні на сустрэчы з арганізатарамі акцыі намеснік начальніка ГУУС Менгарвыканкама Ігар Яўсееў запэўніў іх, што праблем з апаратурай не будзе, калі ўсе дакументы на яе будуць аформленыя належным чынам.

Аднак за некалькі хвілін да пачатку мітынгу апаратура ўсё ж была затрыманая міліцыяй і дастаўлена ва УУС Савецкага раёна. Як растлумачылі супрацоўнікі міліцыі, яны маюць намер праверыць як дакументы, так і саму апаратуру.

Новікава падкрэсліла, што ніхто не папярэджваў арганізатараў пра тое, што павінная праводзіцца падобная праверка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках