26 снежня 2024, Чацвер, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Лідынгтан: Амбасадар Вялікабрытаніі будзе дамагацца вызвалення палітвязняў

1
Дэвід Лідынгтан: Амбасадар Вялікабрытаніі будзе дамагацца вызвалення палітвязняў

Амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі вернецца ў Менск разам з іншымі амбасадарамі краін Еўразвяза.

У пісьмовай заяве, тэкст якой прыводзіць The Press Assoсiations (пераклад - charter97.org) брытанскі міністр па справах Еўропы Дэвід Лідынгтан сказаў: «Пасля масавых акцый пратэсту супраць вынікаў беларускіх прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ўрад Беларусі зрабіў больш жорсткімі аўтарытарны кантроль над краінай. Сотні людзей былі пакараныя за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, многія праваабаронцы, а таксама апазіцыйныя палітыкі і актывісты затрыманыя. У выніку, ЕЗ увёў санкцыі супраць урада Беларусі ў студзені 2011 года, а таксама пашырыў і падоўжыў іх на працягу 2011 года».

Дэвід Лідынгтан нагадаў, што 28 лютага 2012 года, пасля рашэння ЕЗ аб пашырэнні санкцый, беларускі ўрад прапанаваў амбасадарам ЕЗ і Польшчы вярнуцца ў свае сталіцы для кансультацый. У адказ на гэта міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хейг «адклікаў амбасадара Яе Вялікасці з Менска ў межах узгодненага адклікання амбасадараў ЕЗ» дзеля таго, каб паказаць, што «абыходжанне беларускіх уладаў з амбасадарамі ЕЗ і Польшчы непрымальнае».

«Зараз наступіў момант, калі амбасадары могуць вярнуцца ў Беларусь бесперашкодна. Такім чынам, амбасадар Яе Вялікасці разам са сваімі калегамі з іншых краін ЕЗ прыбудзе ў Менск. Міністр замежных спраў і я даручылі амбасадару працягваць заклікаць беларускі ўрад да неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных без якіх-небудзь умоваў», гаворыцца ў заяве Дэвіда Лідынгтана.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках