25 снежня 2024, Серада, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алеся Бяляцкага павіншавалі на «Радыё Магілёў»

6
Алеся Бяляцкага павіншавалі на «Радыё Магілёў»

Калегам атрымалася перадаць палітвязню віншаванне з 16-годдзем праваабарончага цэнтра «Вясна» праз мясцовую радыёстанцыю «Радыё Магілёў».

Пра гэта напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку калега праваабаронца Тацяна Равяка, паведамляе «Салiдарнасць».

«Толькі што атрымалася павіншаваць Алеся з 16-годдзем «Вясны» на «Радыё Магілёў» (Алесь піша, што слухае яго), там ёсць перадача па заяўках. Так Тацяна і сябры павіншавалі «Аляксандра Бяляцкага з Бабруйска з 16-годдзем ягонага любага дзіцяці, папрасіўшы перадаць для яго якую-небудзь песню пра Вясну». Так і прагучала. Вельмі спадзяемся, што Алесь пачуў і зразумеў», - пішуць праваабаронцы.

- Мы спачатку замаўлялі «Воплі Відаплясава» - «Вясна», або «Песняроў» «За паўгадзіны да вясны», але гэтых песень не апынулася ў фанатэцы, - распавяла Тацяна Равяка. - Потым нам прапанавалі паставіць песню мясцовай групы «Аёва» з Магілёва. Прычым, як нам распавёў хлопец, які прымаў заяўку, гэта атрымаўся прэм'ерны эфір песні. Наогул, вельмі прыемна, што так атрымалася.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках