25 снежня 2024, Серада, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Аўтуховіча могуць перавесці на «агульны рэжым»

2
Мікалая Аўтуховіча могуць перавесці на «агульны рэжым»

Палітзняволенага, які зараз змяшчаецца ў «крытай» гарадзенскай турме, у ліпені абяцаюць перавесці на больш мяккі рэжым.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў праваабаронца Алег Волчак, які размаўляў з жонкай Аўтуховіча Аленай.

«Галоўная навіна - яму сказалі, што ў ліпені перавядуць на агульны рэжым. Гэта нейкі палегчаны рэжым у турме. Але пакуль спатканні скарочаныя», - сказаў праваабаронца.

Мікалай Аўтуховіч 15 кастрычніка 2005 года быў арыштаваны па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і ў прадпрымальніцкай дзейнасці без рэгістрацыі і ліцэнзіі. Асуджаны 7 ліпеня 2006 года на 3,5 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. У студзені 2008 года зняволенне было замененае папраўчымі працамі па месцы жыхарства. Пасля вызвалення працаваў кіроўцам у Ваўкавыску. 8 лютага 2009 года быў арыштаваны разам з Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам. Асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Аўтуховіча вязнем сумлення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках