26 снежня 2024, Чацвер, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве правядуць пікет «За сумленныя выбары без Лукашэнкі!»

11
У Магілёве правядуць пікет «За сумленныя выбары без Лукашэнкі!»

У якасці пачатку кампаніі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі!» актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі падалі 2 заяўкі на пікеты ў мясцовы гарвыканкам.

Сярод месцаў для правядзення пікетаў паказаная Савецкая плошча і пляцоўка каля дыягнастычнага цэнтра, піша ПЦ «Вясна».

Лідар Магілёўскай АГП Уладзімір Шанцаў кажа, што актывісты наўмысна вырашылі правесці пікеты ў недазволеных ўладамі месцах.

«Па-першае, на адзінае месца ў горадзе на стадыёне «Хімік», дзе дазваляецца правядзенне пікетаў, ніхто з гараджан не ходзіць, а па-другое, улада праводзіць мерапрыемствы там, дзе хоча, і не плаціць за іх нічога. Мы ж абавязаныя за іх плаціць і атрымліваць адпаведныя дазволы. Дзе тут справядлівасць? Гэта можна назваць толькі амаральнымі ўчынкамі ўлады», - кажа Уладзімір Шанцаў.

Кіраўнік Магілёўскай АГП таксама кажа, што з-за распачатай кампаніі актывісты іх партыі будуць дамагацца, каб Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь аднолькава выконвалася як уладай, так і народам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках