У Магілёве патрабуюць вызваліць палітзняволеных анархістаў (Фота)
5- 30.04.2012, 10:13
Графіці з патрабаваннем вызваліць палітзняволеных анархістаў з'явіліся ў Магілёве.
Надпіс «Свабоду беларускім анархістам» быў зробленаы напярэдадні Радаўніцы і пратрымаўся рэкордны тэрмін. Камунальнікі зафарбавалі яго толькі некалькі дзён таму.
Сайт ПЦ «Вясна» адзначае, што ў горадзе існуе мноства разнастайных надпісаў на сценах, у тым ліку тых, якія ўтрымліваюць нецэнзуршчыну, аднак найбольшую ўвагу выклікаюць у прадстаўнікоў уладаў надпісы на палітычныя тэмы.

