Прэзідэнт Сербіі падаў у адстаўку
8- 4.04.2012, 11:45

Кіраўнік дзяржавы Борыс Тадзіч афіцыйна сёння абвясціў аб тым, што пакідае сваю пасаду.
Аб гэтым паведаміла сербскае інфармацыйнае агенцтва Tanjug.
Паводле ацэнкі аналітыкаў, Борыс Тадзіч зноў выставіць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта, каб узмацніць сваю партыю на парламенцкіх выбарах.
Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Сербіі павінныя былі прайсці ў канцы бягучага года.