24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыйскія СМІ выкрываюць лабіста Лукашэнкі (Відэа)

44
Аўстрыйскія СМІ выкрываюць лабіста Лукашэнкі (Відэа)

Сталі вядомыя падрабязнасці кантактаў паміж аўстрыйскай Kapsch TrafficCom і Беларуссю.

Аўстрыйскі інфармацыйны часопіс NEWS апублікаваў інтэрв'ю экс-віцэ-канцлера Губерта Горбаха, якое ён даў адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе.

Горбаха запрасіў у Менск кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў - у якасці назіральніка за выбарамі і проста «ганаровай асобы». Заявы Горбаха, які, да дзіва большасці замежных назіральнікаў, сцвярджаў, што беларускія выбары прайшлі ў адпаведнасці з заходнімі дэмакратычнымі стандартамі, уразілі шмат каго не толькі ў Аўстрыі, але і ў іншых краінах ЕЗ, перадае «Радыё Свабода».

Як піша NEWS, сёння гэтыя дзіўныя заявы знайшлі сваё тлумачэнне.

Аўстрыйскае выданне апублікавала некаторыя бухгалтарскія дакументы кансалтынгавай фірмы, якая належыць экс-віцэ-канцлеру Губерта Горбаху. Так, з верасня 2007 года Горбах, сярод іншага, меў кантракт з фірмай Kapsch TrafficCom, якая плаціла яму як кансультанту 3 тысячы еўра на месяц.

Як стала вядома аўстрыйскім журналістам, у канцы лютага Kapsch TrafficCom атрымала ад беларускага ўрада 267 мільёнаў еўра на стварэнне беларускай нацыянальнай электроннай сістэмы, каб спаганяць плату за праезд па дарогах Беларусі.

NEWS апублікавала таксама і іншыя дакументы, якія сведчаць аб прадпрымальніцкіх кантактах Горбаха, у прыватнасці, з былымі лабістамі аўстрыйскай Telekom - якому належыць беларускі аператар мабільнай сувязі Velcom.

Што тычыцца кантракту паміж Kapsch TrafficCom і Беларуссю, то ў канцы лютага аб падпісанні гэтай інвестыцыйнай дамовы паведамляла і БелТА.

Як заявіў агенцтву міністр транспарту і камунікацыі Іван Шчэрба, які падпісаў гэты дакумент з беларускага боку, «у Беларусі наспела неабходнасць увесці сістэму аўстрыйскай кампаніі Kapsch TrafficCom». Па ягоных словах, транспартныя плыні, якія праходзяць па тэрыторыі краіны, стала павялічваюцца. Пакуль жа ў Беларусі платнай застаецца толькі адна аўтадарога - М-1/Е30. Аднак беларускі бок мае намер зрабіць у будучыні платнымі ўсе рэканструяваныя дарогі, даведзеныя да першай катэгорыі.

Паводле звестак БелаПАН, Кapsch TrafficCom атрымае ад беларускага замоўцы пэўныя ільготы. Напрыклад, аўстрыйская кампанія будзе вызваленая ад выплаты пошліны пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі тэхналагічнага абсталявання для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках