2 траўня 2024, Чацвер, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады нацкоўваюць працаўнікоў на апазіцыянераў

192
Улады нацкоўваюць працаўнікоў на апазіцыянераў

Працаўніца Мазырскага НПЗ Марына Цыбліенка падала ў суд на палітыка Віктара Івашкевіча.

У праграме «Панарама» па Беларускім тэлебачанні агучаная інфармацыя пра тое, што працаўніца Мазырскага НПЗ Марына Цыбліенка падала ў суд на палітыка Віктара Івашкевіча, перадае «Радыё Свабода».

Падставай для пазову стала тое, што Віктар Івашкевіч нібыта заклікаў еўрапейскія кампаніі байкатаваць беларускія нафтапрадукты. Па пазове Цыбліенка патрабуе ад Віктара Івашкевіча 500 тысяч беларускіх рублёў для кампенсацыі маральнай шкоды, якая нібыта была нанесеная ёй асабіста выказваннямі Івашкевіча. Таксама яна патрабуе, каб ён адмовіўся ад далейшых заклікаў да санкцый.

«Панарама» паведамляе, што суд прыняў пазоў Цыбліенка і ў якасці судовай меры абмежаваў Віктару Івашкевічу выезд за мяжу.

Акрамя гэтага ў «Панараме» быў паказаны сюжэт пра паседжанне прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Нафтан». Журналісты БТ сцвярджаюць, што на ім быў прыняты дакумент, які таксама асуджае тых, хто заклікае прымяніць эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. У дакуменце гаворыцца, што «працаўнікі «Нафтану» пакідаюць за сабой права падаць у суд на Івашкевіча, Калякіна, Уса і іншых».

«Мне ніякіх позваў не дасылалі, не перадавалі, ніякіх распісак пра тое, што мне абмежаваны выезд, я не даваў. Не ведаю, што за суд», - пракаментаваў сітуацыю Івашкевіч.

«Яшчэ з савецкіх часоў на кожным прадпрыемстве ёсць такая група працаўнікоў, якія звычайна засядаюць у прэзідыуме. Яны шчыра імкнуцца быць каля начальства. Яны раней уступалі ў камуністычную партыю, сядзелі ў прэзідыуме, уваходзілі ў камітэты.

Такія заўсёды былі. Я нават памятаю часы перабудовы, калі ўтварыўся толькі Народны фронт і ва ўсіх газетах пачалі выступаць, «героі працы», якія асуджалі ворагаў беларускага народа. Гэта ўсё працяг савецкіх часоў. А ўжо пры Сталіне як крычалі «сабак да адказу». Гэта ж таксама рабілі працаўнікі-актывісты. Гэта тыпова савецкая сітуацыя.

Абсалютна гэта не значыць, што такія настроі ў грамадстве. Паводле апошняга даследавання НІСЭПД, 66% беларусаў лічаць, што трэба выпускаць палітвязняў для таго, каб нармалізаваць адносіны і зняць санкцыі. Трэба выпускаць палітвязняў, і не будзе размоваў пра санкцыі. А гэта іхні дурны адказ на санкцыі з боку ЕЗ. Гэта нейкі смешны ход.

Мяне больш цікавіць, наколькі публічна гэты суд будзе праходзіць. Бо чым больш публічным ён будзе, тым больш можна будзе падняць тэму палітвязняў», - заявіў палітык.

Напісаць каментар 192

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках