25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Транснафта набыла б «Дружбу»

4
Транснафта набыла б «Дружбу»

ААТ «Транснафта» зацікаўленая ў набыцці беларускай часткі нафтаправода «Дружба».

Пра гэта паведаміў віцэ-прэзідэнт кампаніі Міхаіл Баркоў журналістам, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Аднак, па ягоных словах, пакуль ніякіх перамоваў не вядзецца.

Адказваючы на пытанне, ці можа «Транснафта» набыць гэты ўчастак нафтаправода, М.Баркоў сказаў «можам». Ён падкрэсліў, што гэта «складанае пытанне, звязанае з палітычнымі рашэннямі».

«Вядома, калі сур'ёзна пытанне будзе пастаўленае, то мы ўвойдзем у перамовы», - сказаў М.Баркоў.

Як паведамлялася, першы віцэ-прэм'ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка заяўляў, што продаж беларускіх нафтаправодаў магчымая. Ён казаў, што па гэтым пытанні «пакуль сур'ёзнай прапрацоўкі няма». «Але я думаю, што гэта - пытанне часу», - адзначаў ён.

Як заяўляў У.Сямашка, «гэтая труба (беларускія нафтаправоды - ІФ) ужо не новая, а нам трэба ўлічваць, што ёсць БТС, БТС-2».

І нам трэба думаць, як эфектыўна выкарыстоўваць існуючыя магутнасці». У прыватнасці, нагадаў ён, «з 2008 года стаіць нашая паўночная труба (Наваполацкая «Дружба» - ІФ)». «Гэта таксама не справа.

Там магутнасці недзе 37 млн тон на год, а там сёння толькі ідзе нафта на Наваполацкі НПЗ (ААТ «Нафтан»)», - сказаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках