23 лiстапада 2024, Субота, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РБК: Беларусь адмовіцца ад імпарту венесуэльскай нафты

26
РБК: Беларусь адмовіцца ад імпарту венесуэльскай нафты

Беларусь адмовіцца ад венесуэльскай нафты на карысць расейскай.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на неафіцыйныя крыніцы ва ўрадзе рэспублікі.

Беларускі ўрад прааналізаваў мэтазгоднасць імпарту венесуэльскай нафты ў 2012 годзе з улікам новых умоў закупак расейскай нафты. У выніку прынятае папярэдняе рашэнне спыніць імпарт пасля прыходу яшчэ некалькіх танкераў.

Венесуэльская нафта пастаўляецца ў Беларусь танкерамі праз эстонскія парты і чыгуначным транспартам на Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан». У 2011 годзе такім чынам штомесяц пастаўляўся прыкладна адзін танкер грузападымальнасцю каля 80 тыс. т.

У канцы лютага 2012 года. першы віцэ-прэм'ер урада краіны Уладзімір Сямашка заяўляў, што Беларусь разлічвае бяспошлінна закупляць расейскія нафту і газ на неабмежаваны тэрмін у адпаведнасці з двухбаковымі пагадненнямі ў нафтавай і газавай сферах і трохбаковымі дамовамі ў межах Адзінай эканамічнай прасторы.

Па ягоных словах, пагадненні па АЭП - бестэрміновыя, таму Беларусь заўсёды будзе купляць нафту і газ бяспошлінна. Нафтавыя і газавыя дамовы, падпісаныя Беларуссю ў канцы 2011года, дазваляюць рэспубліцы імпартаваць з Расеі гэтыя энерганосьбіты без квотаў і пошлін.

Нагадаем, увосень мінулага года Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Расея ў 2012 годзе знізіць кошты на газ і нафту, пастаўляюцца ў рэспубліку. Пры гэтым А.Лукашэнка падкрэсліваў, што кошт нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку падаць не будзе.

«Гэта не значыць, што мы абвалім кошт газу і нафты. Гэта мы ўсё збярэм, накіруем у бюджэт для таго, каб падтрымаць людзей, у тым ліку пенсіянераў», - сказаў на заканчэнне ён.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках