24 снежня 2024, aўторак, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяляцкаму таксама забараняюць гаварыць пра сябе

4
Бяляцкаму таксама забараняюць гаварыць пра сябе

Жонка праваабаронца сустрэлася з ім сёння ў Бабруйскай калоніі.

Наталля Пінчук разам з сястрой Алеся Бяляцкага Вольгай прывезлі яму перадачу вагой 30 кілаграмаў. Пра сустрэчу яна распавяла ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

- Як выглядае Алесь Бяляцкі? Што ён вам казаў пры сустрэчы?

- Алесь выглядае нармальна. Па крайняй меры так, як выглядаў пасля суду, так, якім я яго бачыла ў мінулыя разы. Я распытвала аб стане здароўя. Ён кажа, што адчувае сябе нармальна. Іншая справа, вядома, што ён знаходзіцца пад пільным наглядам адміністрацыі.

Маральна ён таксама добра сябе адчувае. За дзве гадзіны сустрэчы было шмат размоваў. Здаецца, перагаварылі пра ўсё тое, пра што ў звычайным жыцці не размаўлялі досыць доўга. Нам на дваіх хапіла гэтага часу. У асноўным, гэта датычылася навін з волі.

Што тычыцца інфармацыі пра ягонае жыццё, то яна знаходзіцца пад забаронай.

- Пра ўмовы ўтрымання ён нічога не казаў?

- Не. Акрамя таго, што ён даў зразумець, што за ім назіраюць, што ён знаходзіцца пад пільнай увагай.

- Што вам атрымалася яму перадаць? А што не дазволілі?

- Не атрымалася перадаць некалькі кілаграм - гэта рыбныя кансервы і тушонка. Кетчуп не дазволілі перадаць, маянэз, гарчыцу. Наколькі я ведаю з досведу іншых арыштантаў, не хапае як раз прыправаў - каб зрабіць ежу больш смачнай.

- Наколькі працэдура перадачы ў Бабруйскай калоніі адрозніваецца ад папярэдніх?

- Тут працэдура адрозніваецца і ад жодзінскай турмы, і ад Валадаркі. Калі я перадавала перадачу, я змагла ўбачыць Алеся. Раней такога нідзе не было.

Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў Бабруйскай калоніі з канца лютага.

24 студзеня Менгарсуд разгледзеў касацыйную скаргу кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, асуджанага да 4,5 гадоў турмы. Прысуд пакінулі без зменаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках