26 снежня 2024, Чацвер, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разгляд спраў «невыязных» адкладаецца

5
Разгляд спраў «невыязных» адкладаецца

Паседжанні па пазовах Алега Гулака і Гары Паганяйла павінныя былі адбыцца 18 красавіка.

Аднак іх перанеслі на нявызначаны тэрмін, распавёў «Еўрарадыё» намеснік старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары Паганяйла:

«Павіннае было адбыцца 18 красавіка. Але вось мне і Алегу Гулаку ў адзін дзень патэлефанавалі і паведамілі, што разгляд нашых спраў адкладаецца на нявызначаны тэрмін. Адчуваецца такая сінхранізацыя. Хтосьці кіруе палётамі, адсочвае сітуацыю. Верагодна, што проста хочуць зацягнуць гэтую справу».

Праваабаронца кажа, што на самацёк сваю справу спускаць не збіраецца і будзе дамагацца дысцыплінарных пакаранняў для суддзяў, якія вядуць справы аб забароне на выезд з краіны для апазіцыянераў, праваабаронцаў і журналістаў.

Сустаршыня грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка паведаміў, што таксама накіраваў пазоў у суд. Аднак ні яму, ні намесніку старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валеру Ухналёву, даты разгляду справы пакуль не прызначылі.

Нагадаем, што з пачатку сакавіка з праблемамі пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы сутыкнуліся больш за паўтара дзясятки грамадскіх і палітычных актывістаў, праваабаронцаў і незалежных журналістаў. Па неафіцыйнай версіі, усе яны трапілі ў так званы «спіс невыязных», створаны беларускімі ўладамі ў адказ на спіс неўязных у ЕЗ чыноўнікаў і бізнесмэнаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках