24 снежня 2024, aўторак, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Малчанава прысудзілі да 1,5 гадоў турмы

78
Аляксандра Малчанава прысудзілі да 1,5 гадоў турмы

Суддзя Іван Грыневіч прысудзіў былога палітвязня Аляксандра Малчанава да 1 году 6 месяцаў строгага рэжыму.

Ягонага сябра Арцёма Ігнацікава прысудзілі да 1 года 6 месяцаў з адтэрміноўкай выканання прысуду на 1 год.

Абвінавачаныя сваёй віны не прызналі. Адвакатка Малчанава заявіла, што будзе абскарджваць прысуд, бо лічыць яго жорсткім і несправядлівым, перадае «Радыё Свабода».

Нагадаем, Аляксандра Малчанава затрымалі разам з Арцёмам Ігнацікавым, калі яны сабралі, каб здаць на металалом, іржавыя металічныя прадметы на закінутай неахоўнай тэрыторыі завода. Аляксандр Малчанаў кажа, што такім чынам ён быў вымушаны шукаць сродкі да існавання, бо пасля судзімасці за Плошчу яму адмаўляюць у працаўладкаванні.

Аляксандр Малчанаў нарадзіўся 22 чэрвеня 1988 ў Барысаве. Навучаўся ў барысаўскай школе № 22. У пачатку 2000-х быў актывістам руху «Зубр». Працаваў на Барысаўскім рамонтна-механічным заводзе, «Гідраўзмацняльнік», БАТЭ. Вучыўся ў Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце.

Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 года. Быў затрыманы 6 студзеня 2011 года у сябе дома ў Барысаве. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў абразе афіцыйнага сцяга, які ён сарваў з будынка КДБ.

2 сакавіка 2011 года суддзя Фрунзенскага суду Менска Тацяна Чаркас асудзіла Малчанава на 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў калоніі № 15 Магілёва.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках