5 лiстапада 2024, aўторак, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд па пазове камуністаў супраць маладафронтаўцаў адкладзены

9
Суд па пазове камуністаў супраць маладафронтаўцаў адкладзены

На суд не прывезлі адказчыкаў - актывістаў «Маладога фронту», якія адбываюць адміністрацыйны арышт.

10 мая суд Маскоўскага раёна Менска павінен быў працягнуць разгляд адміністрацыйнай справы па пазове сябраў Камуністычнай партыі Беларусі супраць актывістаў «Маладога фронту». Працэс часова адкладзены, паколькі ў судзе не з'явіліся адказнікі, паведамляе «Радыё Свабода».

На суд не прывезлі сябраў «Маладога фронту» Міхаіла Мускага і Рамана Васільева. Яны адбываюць адміністрацыйны арышт пасля «Чарнобыльскага шляху».

Трэцяга адказчыка, Паўла Сяргея, у судзе таксама не было. На 10 гадзін у яго прызначанае паседжанне ў судзе Фрунзенскага раёна. Яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве падчас «Чарнобыльскага Шляху» 26 красавіка. Акрамя таго, сёння актывіста «Маладога фронту» выклікаюць у ваенкамат.

Камуніст Мікалай Юшчанка патрабуе спагнаць з маладафронтаўцаў 1,5 мільёна рублёў, а ягоны аднадумец Мікалай Валовіч - 4,5 мільёна рублёў. Яны просяць кампенсаваць ім абразу гонару і годнасці.

У дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, які ў Беларусі з'яўляецца афіцыйным святам, маладафронтаўцы закідалі яйкамі помнік Леніну на плошчы Незалежнасці ў Менску. Свае дзеянні яны суправаджалі скандаваннем лозунгаў «Камуністаў - да адказу», «Камунізм - пад трыбунал».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках