23 лiстапада 2024, Субота, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўгену Васьковічу не даходзяць нават віншавальныя паштоўкі

2
Яўгену Васьковічу не даходзяць нават віншавальныя паштоўкі

Былая калега Яўгена Васьковіча па газеце «Бабруйскі кур'ер» Алеся Скапінцова атрымала ад яго першы, доўгачаканы ліст.

У ім зняволены магілёўскай калоніі № 4 не пацвердзіў здагадкі бабруйчан, што толькі іхнія лісты Яўгену не даходзяць. Аказалася, што ягоныя лісты даходзяць таксама не да ўсіх адрасатаў, піша ПЦ «Вясна».

Чаму цэнзары прапусцілі менавіта гэты ліст, незразумела. «Лістоў тваіх, на жаль, не атрымліваю, хоць і пісаў раней. Буду і надалей па магчымасці пісаць табе», - паведамляецца ў лісце.

Яўген напісаў, што на здароўе і настрой не скардзіцца і перадаваў прывітанне «ўсім нашым журналістам».

Да гэтага часу не атрымала ні аднаго ліста і партыйная калега Васьковіча - Таісія Кабанчук. А Тамара Васьковіч, бабуля Яўгена, паведаміла, што ейны ўнук да гэтага часу не атрымаў ні адной віншавальнай паштоўкі з нагоды ягонага дня народзінаў, які быў даволі даўно, яшчэ 26 лютага. Толькі адныя бабруйскія калегі і сябры хлопца паслалі яму некалькі дзесяткаў віншавальных паштовак.

«Шкада, што цэнзары нават віншаванні не прапускаюць, - кажа Таісія Кабанчук. - Упэўненая, што яны гэта робяць адмыслова, каб нашыя палітвязні засталіся ў ізаляцыі, і не адчувалі падтрымкі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках