24 снежня 2024, aўторак, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронцаў парку 40-годдзя Кастрычніка выклікаюць у міліцыю

7
Абаронцаў парку 40-годдзя Кастрычніка выклікаюць у міліцыю

9 мая ў Менску каля парку 40-годдзя Перамогі, дзе будуецца гасцініца «Пекін», актывісты нацыянал-бальшавіцкага руху вывесілі расцяжку: «Што наступнае? Курган Славы?»

Непадалёк ад будоўлі міліцыянты затрымалі актывістаў Зміцера Паліенку і Аляксандра Палякова. Пасля гутарак у міліцыі, якія доўжыліся больш за 3 гадзіны, юнакоў адпусцілі, бо ім яшчэ не споўнілася 18 гадоў. Зміцер Паліенка патлумачыў, чаму ўдзельнічаў у акцыі, перадае «Радыё Свабода».

«Я супраць будаўніцтва гасцініцы «Пекін» у гэтым гістарычным месцы, бо там праходзіў партызанскі парад. Мы за байкот такой будоўлі», - сказаў малады чалавек.

Улетку 1944 года на полі пад Менскам адбыўся парад партызанскіх атрадаў, якія прымалі ўдзел у вызваленні сталіцы Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. У 80-я гады на гэтым месцы размясцілі парк 40-годдзя Перамогі. Зараз з дазволу ўладаў там будуюць гатэль «Пекін», супраць чаго пратэстуюць мясцовыя жыхары і прадстаўнікі грамадскасці.

Зміцер Паліенка навучаецца ў ліцэі. Яго папярэдзілі, што яго з бацькамі паклічуць на размову ў інспекцыю па справах непаўнагадовых. Тое ж самае абяцалі і Аляксандру Палякову, якога таксама затрымалі за расцяжку. «Пакуль дзень, калі нас паклічуць на размову, яшчэ не прызначаны», - паведаміў 10 мая Зміцер Паліенка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках