25 снежня 2024, Серада, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Каваленка: Магчыма, муж зноў абвясціў галадоўку

3
Алена Каваленка: Магчыма, муж зноў абвясціў галадоўку

У Віцебскім следчым ізалятары Сяргею Каваленку не дазволілі спаткання з жонкай.

10 мая Алена Каваленка спрабавала дамагчыся спаткання са сваім мужам, які знаходзіцца ў віцебскім следчым ізалятары, паведамляе «Радыё Свабода». Але ў абласным судзе жанчыне адмовілі. Алена падзялілася інфармацыяй ад лекараў псыхіятрычнай лякарні ў Навінках аб стане здароўя палітвязня Сяргея Каваленкі на той дзень, калі яго прывезлі з Віцебска ў пачатку красавіка.

«Сказалі, што ён трапіў да іх у крытычным стане. Як маглі, яны трохі падцягнулі здароўе, аднак прызнаюць, што этапавалі яго ад іх абсалютна хворым, з цэлым букетам праблем і захворванняў. У мяне падазрэнне, што да яго не пускаюць зараз з-за таго, што ён зноў абвясціў галадоўку».

Алена Каваленка падазрае, што яе не пусцілі да мужа, каб не стала вядома пра ягоную новую галадоўку. Паводле яе, муж мае падставы скардзіцца на стаўленне да яго ў ізалятары падчас першай галадоўкі.

«У мяне ёсць такое падазрэнне. Калі яго зноў змясцілі ў гэты ізалятар, дзе з яго раней здзекаваліся, дзе здымалі правакацыйная відэа, то я магу яго зразумець, калі ён зноў пачаў галадоўку».

Касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі Віцебскі абласны суд разгледзіць 18 мая.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках