2 траўня 2024, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З цэнтральнай плошчы Горак прыбралі помнік Леніну

22
З цэнтральнай плошчы Горак прыбралі помнік Леніну

Па словах жыхароў райцэнтра, помнік дэмантавалі ў ноч з 10 на 11 мая.

У райвыканкаме гэтую інфармацыю пацвярджаюць. У прэс-службе раённай улады заявілі, што помнік дэмантавалі ўчора ўвечары. Там паведамілі, што збіраюцца паставіць яго ў іншым месцы. У якім, не ўдакладнілі, перадае «Радыё Свабода».

У гэтым годзе ў Горках пройдуць «Дажынкі». Першапачаткова цэнтрам правядзення асноўных мерапрыемстваў «Дажынак» была плошча Леніна. Потым было вырашана, што ім стане тэрыторыя Горацкай сельгасакадэміі.

У Горках застаецца яшчэ адзін помнік Леніну - ля акадэмічнай бібліятэкі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках