Нацыянальныя сцягі - у падтрымку Каваленкі (Фота)
2- 14.05.2012, 9:25
Напярэдадні гадавіны рэферэндуму аб змене дзяржаўнай сімволікі ў Менску вывесілі забароненыя нацыянальныя сцягі.
Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» замацавалі бел-чырвона-белыя полкі на будынках у спальных раёнах беларускай сталіцы, а таксама каля будынка дзяржаўнага тэлебачання, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі. Паводле удзельнікаў акцыі, яе мэта - не толькі нагадаць беларусам пра сапраўдныя сімвалы краіны, але і падтрымаць палітвязня Сяргея Каваленку, які працягвае галадоўку пратэсту ў Віцебскім СІЗА.
Нагадаем, сёння спаўняецца 17 гадоў з часу змены дзяржаўнай сімволікі. У выніку рэферэндуму 1995 года герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг перасталі быць дзяржаўнымі.

